Top.Mail.Ru

Сабаленка пабіла рэкорд па заробленых прызавых за тэнісны сезон

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўстанавіла новы рэкорд па заробленых за сезон прызавых, паведамляе БелТА.


У 2025 годзе першая ракетка планеты зарабіла $15 008 519, усяго ж за кар’еру Сабаленка атрымала больш за $45 млн. Ранейшы гадавы рэкорд быў устаноўлены ў 2013 годзе, калі амерыканка Серэна Уільямс зарабіла $12 385 572 (усяго ў яе $94,8 млн прызавых).

У гэтым сезоне Арына Сабаленка нікому не саступала лідарства ў сусветным рэйтынгу і стала пераможцай турніру серыі «Вялікага шлема» — US Open, а таксама спаборніцтваў у Мадрыдзе, Маямі і Брысбене. Усяго ў актыве 27-гадовай беларускі 21 чэмпіёнскі тытул у адзіночных турнірах пад эгідай WTA.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю