Top.Mail.Ru
218

Сабаленка чацвёрты раз згуляе ў фінале турніру WTA-1000 у Мадрыдзе

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў чацвёрты раз згуляе ў фінале турніру WTA-1000 Mutua Madrid Open з прызавым фондам 7,8 млн еўра, паведамляе БелТА.

У паўфінале першая ракетка планеты сустракалася з украінскай тэнісісткай Элінай Світолінай, якая займае 17 — е месца ў сусветным рэйтынгу, і перамагла ў дзвюх партыях-6:3, 7:5.

У вырашальным паядынку саперніцай беларускі будзе амерыканка Коры Гаўф (4-ы нумар рэйтынгу WTA), якая разграміла ў першым паўфінале польку Ігу Свёнтэк (2) — 6:1, 6:1.

У гэтым турніры Сабаленка падолела расейскую тэнісістку Ганну Блінкову (76) — 6:3, 6:4, бельгійку Элізе Мертэнс (28) — 3:6, 6:2, 6:1, амерыканку Пейтан Стэрнс (44) — 6:2, 6:4 і Ўкраінку Марту Касцюк (24) — 7:6, 7:6. У 2021 і 2023 гадах Арына Сабаленка станавілася чэмпіёнкай гэтых спаборніцтваў, а год таму саступіла ў вырашальным матчы Іге Свентэк.

Цяперашні турнір у іспанскай сталіцы завершыцца 4 мая, яго пераможца запрацуе 985 тыс. еўра і 1000 рэйтынгавых ачкоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю