Top.Mail.Ru

Сабаленка без гульні выйшла ў паўфінал US Open

Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, не выходзячы на корт, паведамляе БелТА. 



У чвэрцьфінале дзеючая чэмпіёнка US Open павінна была сустрэцца з чэшскай тэнісісткай Маркетай Вандроўшавай (60-ы нумар рэйтынгу WTA), аднак саперніца знялася з турніру з-за атрыманай на трэніроўцы траўмы. У паўфінале Сабаленка будзе сапернічаць з амерыканкай Джэсікай Пегулай (4), з якой гуляла ў фінале US Open — 2024. 

На цяперашнім турніры Сабаленка перамагла прадстаўніцу Швейцарыі Рэбеку Масараву (108) — 7:5, 6:1, расіянку Паліну Кудэрметаву (6:6:6:7) канадскую тэнісістку Лейлу Фернандэс (30) — 6:3, 7:6 (7:2) і прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу (95) — 6:1, 6:4. 

Яшчэ два чвэрцьфіналы адбудуцца ўвечары 3 верасня. Полька Іга Свёнтэк (2) сустрэнецца з прадстаўніцай ЗША Амандай Анісімавай (9), а чэшская тэнісістка Караліна Мухава (13) згуляе з японкай Наомі Осакай (24). 

145-ы па ліку US Open фінішуе 7 верасня. Агульны прызавы фонд турніру ў Нью-Йорку складае рэкордныя $90 млн, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах заробяць па $5 млн. Год таму пераможцай амерыканскага чэмпіянату стала Арына Сабаленка, якая абгуляла ў вырашальным паядынку Джэсіку Пегулу — 7:5, 7:5. У мужчынскім фінале італьянскі тэнісіст Янік Сінер перамог амерыканца Тэйлара Фрыца — 6:3, 6:4, 7:5.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю