Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг адкрытага чэмпіянату па тэнісе, паведамляе БелТА.
У паядынку 1/32 фіналу першая ракетка планеты крыху больш чым за гадзіну перамагла кітайскую тэнісістку Чжу Сян Бай, якая займае 702-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:3, 6:1. У 1/64 фіналу Сабаленка перайграла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Францыі Тыанцоа Ракатамангу (118-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:4, 6:1, а ў трэцім раўндзе будзе супернічаць з пераможцай матчу паміж прадстаўніцай Аўстрыі Анастасіяй Патапавай (55) і брытанскай тэнісісткай Эмай Радукану (29).
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (102), якая прабілася ў асноўную сетку Australian Open праз кваліфікацыю, у першым крузе прайграла італьянцы Язмін Пааліні (7) — 1:6, 2:6.