Top.Mail.Ru
203

СААЗ: больш за 34 тыс. выпадкаў воспы малпаў зарэгістравана ў свеце з пачатку года

Больш за 34 тыс. чалавек з пачатку 2025 года заразіліся mpox (назва воспы малпаў), амаль палова выпадкаў захворвання прыпадае на Дэмакратычную Рэспубліку Конга. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя.



У інфармацыйным бюлетэні арганізацыі гаворыцца, што з 1 студзеня па 31 ліпеня 2025 года ў 84 краінах свету 34 386 чалавек захварэлі на mpox, 138 памерлі. У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга зарэгістравана 15 377 пацверджаных лабараторным шляхам выпадкаў хваробы, уключаючы 30 са смяротным зыходам. Ва Угандзе захварэлі 6522 чалавекі і 35 памерлі. У Сьера-Леонэ колькасць хворых дасягнула 5149, у 52 выпадках хвароба скончылася смерцю.

У ліпені бягучага года 47 краін паведамілі ў агульнай складанасці аб 3924 пацверджаных выпадках mpox, уключаючы 30 выпадкаў смерці. У Паўднёва-Усходняй Азіі і заходняй частцы Ціхага акіяна ў ліпені быў зарэгістраваны рост захворвання, у той час як у афрыканскім і еўрапейскім рэгіёнах, а таксама ў Амерыцы — зніжэнне.

З ліпеня 2022 года па 11 мая 2023 года ў сусветнай ахове здароўя дзейнічаў рэжым надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з mpox. Яго адмянілі з прычыны зніжэння колькасці выпадкаў захворвання. Аднак 14 жніўня 2024 года кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрэесус зноў абвясціў рэжым НС з-за ўспышкі хваробы ў Афрыцы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю