Top.Mail.Ru

Са жніўня зменяцца цэны на мабільную сувязь: што трэба ведаць беларусам

Беларускі мабільны аператар МТС абвясціў аб змене кошту некаторых паслуг. Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 3 жніўня, паведамляе mlyn.by.

Змены закрануць міжнародную сувязь і фіксаваны інтэрнэт.

Так, кошт званкоў у Расію зменіцца наступным чынам:

  • на нумары МТС Расіі — 1,33 рубля за хвіліну (для большасці тарыфных планаў);

  • на нумары іншых расійскіх аператараў — 1,64 рубля за хвіліну.

Пры гэтым новыя цэны не распаўсюджваюцца на карпаратыўныя тарыфы, а таксама тарыфныя планы «Гасцявы», «Гасцявы 30», «Персона» і «Абсалют».

Таксама зменіцца кошт званкоў у краіны Еўрапейскага Саюза — 2,78 рубля за хвіліну.

У кампаніі паведамілі, што перад уступленнем змяненняў у сілу абаненты атрымаюць SMS-паведамленні з напамінам.

Поўны пералік абноўленых тарыфаў апублікаваны на афіцыйным сайце МТС.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю