План падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы) праектаў заканадаўчых актаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў 2026 годзе зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2025 года № 738, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам прадугледжана падрыхтоўка законапраектаў аб унясенні змяненняў у Падатковы і Жыллёвы кодэксы, Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Таксама плануецца падрыхтаваць Кодэкс аб ахове здароўя і Экалагічны кодэкс.
Будуць падрыхтаваны законапраекты аб унясенні змяненняў у законы «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь», «Аб прафесійных саюзах», «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб рынку каштоўных папер», «Аб перавозцы небяспечных грузаў», «Аб ліцэнзаванні», «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці» і інш.
Пастанова вызначае таксама падрыхтоўку законапраектаў «Аб аквакультуры», «Аб грамадзянскай абароне», канцэпцыі законапраекта "Аб валанцёрскай дзейнасці".
Акрамя гэтага, запланавана падрыхтоўка двух указаў кіраўніка дзяржавы, адным з якіх прадугледжана карэкціроўка ўказа № 166 ад 12 мая 2017 года «Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання даручана забяспечыць своечасовую і якасную падрыхтоўку праектаў заканадаўчых актаў, прадугледжаных планам, іх узгадненне з зацікаўленымі і прадастаўленне ў Савет Міністраў у названыя тэрміны.
Пастанова ўступае ў сілу з 24 снежня 2025 года.