Top.Mail.Ru

Саўмін зацвердзіў механізм экспартнага фінансавання рэалізацыі тавараў Саюзнай дзяржавы

Урад зацвердзіў механізм экспартнага фінансавання рэалізацыі тавараў Саюзнай дзяржавы. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне механізмаў экспартнага фінансавання ў рамках указа Прэзідэнта ад 25 жніўня 2006 года нумар 534 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)».

Пастановай прадугледжана магчымасць ажыццяўлення экспартнага фінансавання рэалізацыі тавараў, вырабленых на тэрыторыі Расіі, і маючых статус «тавар Саюзнай дзяржавы», інакш кажучы, з доляй беларускага складніка ў гэтых таварах не меншай за 25 працэнтаў.

У 2026 годзе статус «тавар Саюзнай дзяржавы» можа быць прысвоены толькі ў дачыненні да чатырох таварных груп (станкі, аўтобусы, грузавыя аўтамабілі, мікраэлектроніка). З 2027 года — у дачыненні да любых таварных груп.

Для забеспячэння экспартнага фінансавання ў 2026 годзе тавараў, якія не маюць статусу «тавар Саюзнай дзяржавы», прадугледжана магчымасць фінансавання рэалізацыі тавараў, вырабленых на тэрыторыі Расіі ў рамках ліцэнзійных дагавораў з выкарыстаннем беларускіх камплектуючых.

Аб’ём экспартнага фінансавання будзе ажыццяўляцца ў межах кошту пастаўляемых беларускіх камплектуючых для вытворчасці на тэрыторыі Расіі рэалізуемых тавараў. Рэалізацыя механізму дасць магчымасць сфарміраваць умовы для нарошчвання экспарту прамысловай і іншай прадукцыі на расійскі рынак.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю