Top.Mail.Ru

Рыжанкоў знаходзіцца з візітам у Зімбабвэ

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 15 красавіка прыбыў з рабочым візітам у Зімбабвэ. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.


Візіт пачаўся з наведвання кампаніі Bison Agro Machinery. Прадпрыемства заснавана ў 2020 годзе і спецыялізуецца на пастаўках і абслугоўванні сучаснай беларускай тэхнікі, адыгрываючы важную ролю ў развіцці аграрнага сектара Зімбабвэ.

  • Максім Рыжанкоў азнаёміўся з сэрвіснымі магутнасцямі і матэрыяльна-тэхнічнай базай кампаніі, а таксама абмеркаваў з яе кіраўніцтвам перспектывы пашырэння паставак беларускай сельскагаспадарчай, грузавой і спецыяльнай тэхнікі.

Міністр адзначыў, што дзякуючы ўзаемадзеянню беларускіх вытворцаў з Bison Agro Machinery умацоўваюцца пазіцыі Беларусі як надзейнага пастаўшчыка высокатэхналагічных рашэнняў для Афрыкі, а таксама аказваецца садзейнічанне мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу Зімбабвэ.

Гэта стратэгія адпавядае прынцыпам, абазначаным Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка, і накіравана на арганізацыю комплексных цэнтраў пастаўкі тэхнікі, якія прадугледжваюць сэрвіснае, гарантыйнае і постгарантыйнае абслугоўванне на працягу ўсяго жыццёвага цыкла абсталявання.

Візіт прадоўжыцца перагаворамі з міністрамі замежных спраў і міжнароднага гандлю, вышэйшай адукацыі, інавацый, навукі і тэхналагічнага развіцця, а таксама шахт і развіцця гарнаруднай прамысловасці. Акрамя таго, адбудзецца пасяджэнне беларуска-зімбабвійскай пастаяннай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

  • Праграмай візіту запланаваны сустрэча кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства ў складзе ўрадавай дэлегацыі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Віктарам Каранкевічам з Прэзідэнтам Зімбабвэ і агляд беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў рамках рэалізацыі праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ.

Па выніках візіту будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.

Напярэдадні Максім Рыжанкоў наведаў з афіцыйным візітам Эфіопію. Там ён правёў перагаворы з міністрам замежных спраў гэтай краіны Гедыёнам Тэматэасам. Бакі дамовіліся актывізаваць работу над дарожнай картай супрацоўніцтва, якую плануецца падпісаць на ўзроўні лідараў дзвюх краін.

Кіраўнік МЗС Эфіопіі падтрымаў пазіцыю беларускага боку ў тым, што асноўным інструментам развіцця двухбаковага гандлю павінна стаць міжурадавая камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Цяпер пытанні яе стварэння знаходзяцца ў актыўнай прапрацоўцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю