Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, адказваючы на пытанні журналістаў, пракаментаваў закрыццё Польшчай граніцы з Беларуссю, перадае БелТА.
Ён заявіў, што гэты крок-антынародны, накіраваны супраць простых людзей, якія планавалі свае паездкі.
Паводле яго, гэта таксама праява несумленнай канкурэнцыі. І палякі пакаралі гэтым сябе і сваіх партнёраў. Да таго ж, гэта рашэнне відавочна адаб’ецца на іміджы Польшчы ў Беларусі, натуральна, не ў пазітыўным ключы.