Краіны Балтыі для Еўрапейскага саюза з’яўляюцца тупіковым элементам. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.
«Калі з намі ўся прастора да Філіпін, то з імі — зусім маленькі кавалак зямлі пад назвай Еўрапейскі саюз. Для ўсяго Еўрапейскага саюза гэтыя краіны, асабліва нашы балтыйскія суседзі, з’яўляюцца тупіковым элементам. Калі не будзе перамычкі сюды, на агульную Еўразію, яны нікому не патрэбны і нецікавыя. То-бок, гэта такое перыферыйнае развіццё, якое будзе характарызавацца стагнацыяй і дэмаграфічнай прорвай», — перакананы Максім Рыжанкоў.