Top.Mail.Ru

Рыжанкоў: Еўрапейская мадэль бяспекі пацярпела няўдачу

Еўрапейская мадэль бяспекі пацярпела няўдачу, а сама Еўропа становіцца крыніцай канфліктаў і канфрантацыі. Пра гэта кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Максім Рыжанкоў заявіў 24 ліпеня на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Чалпон-Аце (Кыргызстан), паведамляе БелТА.



Максім Рыжанкоў адзначыў, што за 25 гадоў існавання ШАС прайшла шлях ад механізму ўмацавання даверу ў прыгранічных раёнах да апоры шматпалярнасці і аўтарытэтнай рэгіянальнай структуры. 

Ён заявіў, што еўрапейская мадэль бяспекі пацярпела няўдачу, а сама Еўропа становіцца крыніцай канфліктаў і канфрантацыі. «На гэтым фоне ў краін ШАС няма альтэрнатывы стварэнню ўласнай самадастатковай мадэлі развіцця і бяспекі ў Еўразіі», — сказаў кіраўнік МЗС. 

Беларусь у сваю чаргу прасоўвае Еўразійскую Хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі ў якасці аднаго з ключавых механізмаў фарміравання новай архітэктуры Еўразійскай бяспекі. Як чакаецца, афіцыйны перагаворны працэс па распрацоўцы хартыі будзе запушчаны на палях тыдня высокага ўзроўню 81-й сесіі Генасамблеі ААН, а ў лістападзе 2026 года Мінск прыме чарговыя кансультацыі па гэтай ініцыятыве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю