«На сённяшні момант даводзіцца канстатаваць, што пытанне паставак сухога малака, сыроваткі, нейкіх падобных тавараў — гэта аснова нашага гандлю з Алжырам. Гэта сапраўды вельмі сур’ёзныя аб’ёмы. Дзякуючы рабоце, якую мы правялі з алжырскім бокам, і падтрымцы Прэзідэнта Алжыра, нам удалося атрымаць сертыфікаты на ўсю нашу малочную прадукцыю, што дазваляе нам сёння без перашкод тут гандляваць», — сказаў кіраўнік МЗС.
«У апошнія дні было прынята рашэнне аб уключэнні ў гэты пералік яшчэ і прадуктаў дзіцячага харчавання малочнага, што таксама адкрывае дастаткова сур’ёзныя перспектывы», — дадаў міністр.
Ён удакладніў, што гаворка перш за ўсё ідзе аб аптовых пастаўках з далейшай расфасоўкай ужо на тэрыторыі Алжыра для рэалізацыі як на ўнутраным рынку гэтай краіны, так і далей у іншых краінах рэгіёна.