Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 16 лютага сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кубы ў Беларусі Сант’яга Перэсам Бенітэсам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю вакол Кубы. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства выказаў нязменную падтрымку брацкаму кубінскаму народу, пацвердзіўшы пазіцыю Мінска аб непрымальнасці прымянення аднабаковых прымусовых мер.
Міністр замежных спраў Беларусі падкрэсліў неабходнасць вырашэння ўсіх рознагалоссяў шляхам мірнага дыялога і ў рамках міжнароднага права.
Бакі выказалі агульную нацэленасць на прадаўжэнне сумеснай работы па падтрыманні станоўчай дынамікі беларуска-кубінскіх кантактаў, адзначыўшы зладжаныя намаганні Мінска і Гаваны па рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у ходзе ўзаемных візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях у 2025 годзе.