Рэалізацыя беларускіх ініцыятыў на пляцоўцы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН) ідзе вельмі паспяхова. Пра гэта заявіў журналістам пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў, паведамляе БелТА.
«Работа ў ААН працягваецца вельмі актыўна. Гэта адзіная ў свеце ўніверсальная пляцоўка, на якой прысутнічаюць усе дзяржавы. Гэта цалкам унікальная магчымасць размаўляць абсалютна з усімі і праводзіць неабходныя сустрэчы, перамовы, кансультацыі, працаваць па аанаўскай тэматыцы і за межамі аанаўскай тэматыкі, чым мы ўжо займаемся», — сказаў дыпламат. У папярэднія гады Беларусь прапанавала рэалізаваць у рамках ААН некалькі ініцыятыў. Яны датычацца, напрыклад, барацьбы з гандлем людзьмі, Чарнобыльскай праблематыкі, падтрымкі традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, процідзеяння незаконным абмежавальным мерам.
«Рэалізацыя гэтых ініцыятыў ідзе вельмі паспяхова, вельмі актыўна. І гэтага цалкам дастаткова цяпер для таго, каб пра Рэспубліку Беларусь ведалі, каб мы актыўна маглі працаваць з самымі рознымі дзяржавамі», — дадаў Валянцін Рыбакоў.