Як растлумачылі ў Белстаце, гэта складае 101,6 % у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня—лютага мінулага года.
У ведамстве адзначылі, што аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 29 рублёў супраць 26,6 рубля за аналагічны перыяд папярэдняга года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 95,8 % рознічнага тавараабароту рэспублікі, у студзені—лютым 2026-га склаў 15 мільярдаў рублёў, або 101,9 % у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Аптовы тавараабарот за два месяцы года склаў 25,7 мільярда рублёў, або 93 % у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня—лютага 2025 года.
Тавараабарот грамадскага харчавання з пачатку года склаў 1,1 мільярда рублёў, або 96,6 % у супастаўных цэнах да ўзроўню двух месяцаў мінулага года.