Top.Mail.Ru

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў І квартале вырас на 6 працэнтаў

Рознічны тавараабарот у студзені — сакавіку 2026 года склаў 25,6 млрд рублёў, або 106 працэнтаў у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня — сакавіка 2025 года. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.



Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 31,4 рубля супраць 28 рублёў за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 96,1 працэнта рознічнага тавараабароту рэспублікі, у I квартале 2026 года склаў 24,6 млрд рублёў, або 106,4 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот у I квартале 2026 года склаў 41,8 млрд рублёў, або 96,2 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2025 года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў І квартале склаў 1,8 млрд рублёў, або 98,9 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню І квартала 2025 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю