У стылі «электра».
Падчас калегіі была адзначана тэндэнцыя росту электраспажывання, асабліва — насельніцтвам на мэты ацяплення, гарачага водазабеспячэння і харчавання. За першы квартал 2025-га гэты паказчык склаў 480 мільёнаў кВт•г і вырас у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года на 29%.
— Гэта самая хвалюючая тэма для насельніцтва, і мы павінны прыкласці максімум намаганняў для задавальнення попыту на магчымасці электранагрэву, — сказаў Дзяніс Мароз.Таксама назіраецца імклівае павелічэнне выкарыстання электраэнергіі на мэты зарадкі электратранспарту: паказчык вырас больш чым у 2,2 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 16,6 мільёна кВт•г.
Профільны міністр падкрэсліў, што такі ж аб’ём электраэнергіі быў спажыты зараднымі станцыямі на працягу ўсяго 2023 года. Ён звярнуў увагу, што гэтая тэндэнцыя захаваецца.