Top.Mail.Ru
112

Рост цэн у Беларусі ў студзені запаволіўся

Рост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні (студзень-2026 да студзеня-2025) склаў 6,4 %, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Гэта паказвае на запаволенне інфляцыйных працэсаў у параўнанні з канцом мінулага года, калі па выніках снежня-2025 гадавая інфляцыя зафіксавалася на ўзроўні 6,8 %.

Найбольшы рост за апошнія 12 месяцаў прадэманстравалі харчовыя тавары (+8,6 %) і паслугі (+8,2 %). Цэны на нехарчовыя тавары за той жа перыяд павялічыліся на 2,5 %.

У памесячным параўнанні (студзень-2026 да снежня-2025) агульны індэкс спажывецкіх цэн вырас на 0,5 %. Лідарамі апынуліся прадукты харчавання і паслугі, якія падаражэлі за месяц на 0,6 %. Кошт нехарчовых тавараў павялічыўся на 0,1%.

Нагадваем, што згодна з зацверджаным прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, інфляцыя па выніках 2026 года не павінна перавысіць 7 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю