Top.Mail.Ru

Рост тавараабароту ў 8 разоў: Беларусь і Расія ўпэўнена рухаюцца па шляху ўзаемавыгаднай эканамічнай інтэграцыі

У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў Мінэканомікі расказалі пра асноўныя яе вынікі


Узаемны тавараабарот за тры дзесяцігоддзі павялічыўся ў восем разоў — з 6,5 мільярда долараў у 1996-м да амаль 55 мільярдаў долараў у 2025-м.

Добрая дынаміка ў і гандлі паслугамі — за апошнія 20 гадоў яе аб’ём вырас больш чым у 2,3 раза.


З 2021-га супрацоўніцтва стала больш структураваным: краіны перайшлі да трохгадовага планавання.

Распрацоўваюцца і рэалізуюцца саюзныя праграмы. Гэтыя меры паглыбілі сувязі ў ключавых галінах эканомікі.

У прамысловасці дасягнута ўзаемнае прызнанне тэхналагічных аперацый. Беларускія вытворцы атрымалі доступ да расійскіх нацыянальных праектаў у сферах сродкаў вытворчасці, транспарту і іншых.

Рэалізуецца 26 кааперацыйных праектаў, 2 з іх ужо завершана: па выпуску лесагаспадарчай тэхнікі і гідраўлічнага помпавага абсталявання. 

У аграрнай сферы наладжана ўзаемадзеянне па шэрагу практычных пытанняў у сферы фітасанітарнага нагляду і ў галіне ветэрынарнай сертыфікацыі. 


У транспартнай сферы ўступіла ў сілу Пагадненне аб спагнанні аэранавігацыйных і аэрапортавых збораў і тарыфаў, што забяспечвае роўныя тарыфныя ўмовы пры аказанні адпаведных паслуг. 

Для спрашчэння працэдуры ўдзелу ў закупках падпісана міжурадавае пагадненне аб парадку прызнання электроннага лічбавага подпісу ў электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні. 

Запушчаны прыгарадныя чыгуначныя перавозкі па маршрутах Смаленск — Орша і Смаленск — Віцебск.


У сферы энергетыкі падпісаны Закон аб ратыфікацыі Дагавора аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы. 

Развіваецца супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы і нафтагазавай сферы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю