Top.Mail.Ru

«Роднае, сваё»: вырабы беларускіх вытворцаў прадставілі ў Доме прафсаюзаў у Гродне

Пад знакам «Роднае, сваё» прайшла выстава-продаж вырабаў айчынных вытворцаў у Доме прафсаюзаў у Гродне, перадае БелТА.


«Мэта выставы — пазнаёміць супрацоўнікаў абласных арганізацый галіновых прафсаюзаў і прафсаюзны актыў з якаснымі таварамі беларускіх прадпрыемстваў, — расказалі арганізатары. — Беларускія вырабы — гарантыя якасці не толькі для нас, але і для шматлікіх гасцей Прынёманскага краю. Пры гэтым яны не толькі выкананы на выдатна, многія ўпрыгожаны нацыянальнымі сімваламі, арнаментамі, дзякуючы гэтаму добра вядомыя і асабліва папулярныя».

Цэнтрам прыцягнення на выставе стала пляцоўка ААТ «Світанак» са сваімі знакамітымі мерчамі «Першы». «Фаварыт сёння — футболкі з надпісам «Любімую не аддаюць», — адзначыла прадстаўнік прадпрыемства Вікторыя Пашкоўская. — З задавальненнем набываюць людзі і футболкі з цытатамі «Час выбраў нас», «Будзе вельмі цікава», «Распранайся і працуй». Вельмі прыцягваюць наведвальнікаў фуфайкі з любімымі беларускімі сімваламі: арнаментам, выявай зубра, васілька. Гэтыя пазнавальныя асаблівасці — як знак якасці беларускага адзення. Убачыўшы іх, у многіх краінах не сумняваюцца: выраб высакаякасны, будзе служыць і радаваць доўга».

Гэтыя ж прыкметы беларускай якасці адзначыла іншая ўдзельніца выставы — старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Камволь» Алена Паляшчук. «Наша прадпрыемства — адзінае на постсавецкай прасторы, якое валодае поўным цыклам вытворчасці — ад валакна да гатовага вырабу. На ўсіх стадыях, калі валакно ператвараецца ў касцюм, паліто, плед або іншую прадукцыю, вядзецца вельмі жорсткі кантроль. Прадукцыя сертыфікавана. Таму з поўнай адказнасцю можам сцвярджаць: наша «роднае, сваё» — адназначна найвышэйшая якасць».

Усеагульную ўвагу на выставе прыцягнула навінка ад ААТ «Лідагропраммаш» — закатачная машынка для герметычнага закаркавання слоікаў. Інструмент, незаменны для хатніх нарыхтовак, — пакуль узор, вытворцы вывучаюць попыт. І, мяркуючы па ўвазе да вырабу, ён у навінкі будзе.

«Я ўжо з пакупкай, — падзяліўся наведвальнік выставы, загадчык Цэнтральнай падстанцыі Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, старшыня прафкама ўстановы Іван Русакевіч. — Даўно хацеў мець мерч «Першы», і вось ён у мяне».

«Мы бачым, як нашы прадпрыемствы развіваюцца, як з’яўляюцца новыя калекцыі, пашыраецца асартымент. Сённяшняя выстава — найлепшае таму пацвярджэнне. Вельмі важна, што супрацоўнікі абласных арганізацый галіновых прафсаюзаў і прафсаюзны актыў могуць пазнаёміцца з айчыннымі навінкамі, тым больш што наперадзе святы, і парадаваць блізкіх лепш якасным, родным», — падзяліўся меркаваннем старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Аляксей.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю