Top.Mail.Ru

РІКВ: каля 20 тыс. педагагічных работнікаў будзе задзейнічана на перыяд ЦЭ і ЦТ

На перыяд ЦЭ і ЦТ будзе задзейнічана каля 20 тыс. педагагічных работнікаў. Аб гэтым расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Дзмітрый Міронаў БелТА.


Працэс арганізацыі цэнтралізаванага экзамену і тэсціравання — гэта рэспубліканскі ўзровень. «Толькі на перыяд ЦЭ і ЦТ будзе задзейнічана каля 20 тыс. педагагічных работнікаў для забеспячэння штодзённай работы. Гэта настаўнікі, метадысты, якія будуць займацца менавіта забеспячэннем бяспекі, інструктажамі. Валанцёраў будзе ў разы больш: гэта навучаныя студэнты, якія ўнутры пункта правядзення тэсціравання забяспечаць суправаджэнне і бяспеку моладзі», — расказаў Дзмірый Міронаў.

Дырэктар дадаў, што ў цэлым цэнтр гатовы да любых апеляцый. «З увядзеннем асобных лічбавых рашэнняў, хутчэй за ўсё, калі мы гаворым пра ўкараненне лічбавых рашэнняў, гэта будзе датычыцца дзейнасці непасрэдна Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Гэта праграмна-апаратныя комплексы па апрацоўцы бланкаў адказаў. У мінулым годзе было толькі тры апеляцыі па пераглядзе рэзультатаў цэнтралізаваных экзаменаў», — адзначыў ён.

РІКВ — установа адукацыі закрытая. «Але кожны чалавек павінен ведаць, як ажыццяўляецца падрыхтоўка тэставага задання, як яны правяраюцца. З мінулага года законны прадстаўнік дзіцяці, які здаў цэнтралізаваны экзамен, цэнтралізаванае тэсціраванне, ва ўстаноўленыя тэрміны ў сваім асабістым кабінеце атрымлівае ўжо ў адпаведным выглядзе свой бал і бланк адказу. Калі ён бачыць бланк з адказамі — з правільнымі, з засакрэчанымі, — пытанні адпадаюць самі сабой», — расказаў Дзмітрый Міронаў.

ЦЭ і цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па прадмеце на выбар пройдзе ў Беларусі 26 мая, па рускай або беларускай мове — 29 мая. ЦТ па прадмеце на выбар адбудзецца 2 і 5 чэрвеня. Рэзервовымі днямі вызначаны 18, 20 і 22 чэрвеня (ЦТ) і 20 і 22 чэрвеня (ЦЭ).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю