Top.Mail.Ru
131

Рэзервы росту канкурэнтаздольнасці прамысловага комплексу звязаны з аўтаматызацыяй і лічбавізацыяй вытворчасці

Каб упэўнена глядзець у будучыню

Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец падчас праведзенага на днях пасяджэння назіральнага савета ААТ «Гомсельмаш».

На пасяджэнні разглядаліся пытанні агульнага кіраўніцтва дзейнасцю таварыства, а таксама быў прыняты шэраг важных рашэнняў, вызначыліся кірункі дзейнасці і стратэгіі развіцця прадпрыемства, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Перад пачаткам мерапрыемства першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства наведаў завадскія цэхі, азнаёміўся з ходам рэалізацыі інтэграцыйнага праекта па мадэрнізацыі дзеючых і стварэнні новых вытворчых магутнасцяў, а таксама абмеркаваў з кіраўніцтвам прадпрыемства актуальныя пытанні і перспектыўныя планы.

— Нашы флагманы машынабудавання выпускаюць прадукцыю, якая канкурэнтная на знешніх рынках дзякуючы аптымальным суадносінам «цана — якасць». Аднак далейшае 

развіццё немагчыма без сістэмнай работы па паскораным ўкараненні інтэлектуальных рашэнняў, рабатызацыі вытворчых ліній. Гэта не толькі забяспечвае рост прадукцыйнасці, але і фарміруе новыя стандарты якасці, павышае ўстойлівасць бізнесу і яго здольнасць адаптавацца да выклікаў, якія ўзнікаюць, — падкрэсліў Іван Вежнавец.

Ён адзначыў, што тыя прадпрыемствы, якія будуць актыўна ўкараняць падобныя інавацыі, змогуць упэўнена глядзець у будучыню і займаць лідзіруючыя пазіцыі на рынку.

— Дзяржава са свайго боку стварае для гэтага ўсе неабходныя ўмовы: інвестыцыйнае заканадаўства і новыя крэдытныя прадукты накіраваны на падтрымку такіх праектаў і бізнес-ідэй, — падкрэсліў Іван Вежнавец.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю