Top.Mail.Ru
179

Рэйсавы аўтобус затрымаўся ў снезе ў Жыткавічах, на дапамогу прыйшлі ратавальнікі

Пра наступствы непагадзі ў Гомельскай вобласці за мінулыя суткі расказалі ў абласным упраўленні МНС, паведаміла БелТА.


У в. Малыя Немкі Веткаўскага раёна на тэрыторыі прыватнага падворка зафіксаваны выпадак пашкоджання цаглянай сцяны гаспадарчай пабудовы ад снегавай нагрузкі на дах.

Падраздзяленні МНС аказвалі дапамогу ў буксіроўцы і выцягванні транспартных сродкаў са снегу: у абласным цэнтры — легкавога аўтамабіля, які захрас на дарозе, у Жыткавічах — рэйсавага аўтобуса, які захрас на абочыне дарогі, у Петрыкаўскім раёне — грузавіка на дарозе паміж в. Навасёлкі і в. Белановічы.

«Выпадкаў падзення дрэў і траўміравання людзей не зафіксавана», — дадалі ў абласным упраўленні МНС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю