Працягваецца прыём заявак на рэспубліканскі конкурс «Слова мае значэнне», накіраваны на павышэнне культуры мовы сярод моладзі і фарміраванне нецярпімага стаўлення да нецэнзурнай лексікі, пра гэта паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 31 года. Конкурс праводзіцца ініцыятарамі праекта «Здаровае слова» Інстытута тэалогіі БДУ, Грамадскага савета па маральнасці, Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, Цэнтральнай раённай арганізацыяй «Беларускі саюз жанчын» г. Мінска, Беларускім саюзам журналістаў і факультэтам журналістыкі БДУ.
Пераможцы будуць вызначаны ў намінацыях:
- «Слова ў гісторыі» — як словы змаглі змяніць ход падзей жыцця асобнага чалавека, сусветнай гісторыі. Таямніцы ўзнікнення і значэння слоў.
- «Слова для здароўя, слова для душы» — аб уплыве слоў на здароўе і ўнутраны свет чалавека.
- «Наша тэрыторыя — Беларусь без брыдкаслоўя».