Top.Mail.Ru
244

Рэспубліканская донарская акцыя «Белая Русь» — родная кроў» стартавала ў Беларусі

Рэспубліканская акцыя «Белая Русь» — родная кроў» стартавала ў краіне. Стаць донарамі запрашаюць усіх жадаючых, якія не маюць супрацьпаказанняў, паведамляе прэс-служба РГА «Белая Русь».



Праект праходзіць па ўсёй краіне пры ўдзеле грамадскіх работнікаў, РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій і Міністэрства аховы здароўя.

Паводле статыстычных даных, у 2024 годзе ў ініцыятыве прынялі ўдзел 9 тыс. чалавек, з якіх траціну складаюць тыя, хто стаў донарам ўпершыню.

— Сістэма аховы здароўя Беларусі паспяхова развіваецца, праводзяцца складаныя аперацыі і маніпуляцыі, якія патрабуюць донарскай крыві. Для гэтага і павінны быць сур’ёзныя запасы, якія маглі б дазволіць урачам ратаваць жыцці ў любы момант, — падкрэсліў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алег Раманаў.

Ён таксама адзначыў, што акцыя працягнецца месяц і завершыцца ў Сусветны дзень донара крыві — 14 чэрвеня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю