Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная антынікацінавая акцыя праходзіць у Беларусі па 21 лістапада, паведаміла БелТА.
Сёлета акцыя пройдзе ў выглядзе эстафеты з 3 па 6 лістапада ў Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, з 10 па 16 лістапада — у Віцебскай і Брэсцкай, з 17 па 21 лістапада — у Мінскай і Гомельскай, а 20 і 21 лістапада — у сталіцы.
Адбудуцца Святы здароўя, тэматычныя вечары, спаборніцтвы, конкурсы, выставы, віктарыны.
Мэта акцыі — інфармаваць грамадзян пра шкоду курэння, аб’яднаць намаганні грамадскасці, медработнікаў і валанцёраў у барацьбе са згубнай звычкай.