Рэгіянальныя адборачныя туры рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стартуюць у Беларусі 15 мая, паведаміла БелТА начальнік аддзела па рабоце з працоўнай моладдзю Цэнтральнага камітэта БРСМ Ганна Сапоцкая.
«Раённыя этапы конкурсу сімвалічна стартуюць у міжнародны дзень сям’і — 15 мая. Да 10 чэрвеня яны пройдуць ва ўсіх рэгіёнах. Пераможцы адправяцца ў абласныя туры праекта, якія будуць арганізаваны да 26 чэрвеня, дзе будуць змагацца за права на ўдзел у рэспубліканскім фінале. Урачыстае ўзнагароджанне сем’яў-пераможцаў» аграгарадку Александрыя Магілёўскай вобласці", — расказала Ганна Сапоцкая.
Паводле яе слоў, да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя сем’і з дзецьмі, у якіх хоць бы адзін з мужа і жонкі знаходзіцца ва ўзросце да 31 года, якія пражываюць у сельскай мясцовасці больш за 2 гады, вядуць асабістую падсобную гаспадарку, працуюць у сельскай мясцовасці (у тым ліку ў галінах сацыяльнай сферы, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, фермерская гаспадарка.
«Праект стартаваў у 2007 годзе ў Глыбоцкім раёне, у 2008-м быў падтрыманы ўсімі рэгіёнамі краіны, а ў 2009 годзе змяніў статус на рэспубліканскі. З гэтага моманту ён праводзіцца штогод. Каб атрымаць ганаровае званне «Уладар вёскі», удзельнікам трэба будзе змагацца ў сельскагаспадарчых спаборніцтвах.
Конкурс праводзіцца БРСМ, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам з мэтай папулярызацыі сельскагаспадарчай працы і побыту, а таксама павышэння ролі і значэння сям’і як важнейшага сацыяльнага інстытута грамадства, фарміравання ў моладзі пазітыўнага стаўлення да традыцыйных сямейных каштоўнасцей.