Top.Mail.Ru
141

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе з 9 па 22 красавіка

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе з 9 па 22 красавіка. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Валянціна Лапанік, паведамляе БелТА.


«Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе з 9 па 22 красавіка. Гэта рэгістрацыя на асноўныя тэрміны правядзення ЦТ», — сказала Валянціна Лапанік.

Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаны 18 чэрвеня — для ўсіх прадметаў, 22 чэрвеня — для здачы экзамену па рускай і беларускай мовах, 20 чэрвеня — па астатніх прадметах.

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні — з 8 па 11 чэрвеня.

Таксама вызначаны і тэрміны выдачы абітурыентам сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання пунктамі правядзення ЦТ — з 1 ліпеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю