Top.Mail.Ru
275

Рэдкая птушка з Фінляндыі загінула ў рыбалоўнай сетцы ў Беларусі

У Смаргонскім раёне каля вёскі Пацевічы ў верасні гэтага года знайшлі мёртвую чырванакніжную скапу. Птушка заблыталася ў рыбалоўнай сетцы ў рацэ Ашмянка і загінула. Расказвае smartpress.by. 


Telegram-канал «Дзікая прырода побач» расказаў, што спецыялісты зрабілі запыт у Беларускі Цэнтр кальцавання і атрымалі адказ з Фінляндыі. Высветлілася, скапу акальцавалі птушанём 5 ліпеня — усяго за два месяцы да гібелі. Яна магла б пражыць да 30 гадоў, калі б не сетка, якую пакінулі пасярод ракі.

Яшчэ нядаўна рыбалоўныя экраны-тэлевізары лічыліся браканьерскімі прыладамі і былі забаронены, адзначаюць зоаабаронцы. Цяпер выкарыстанне такіх сетак дазволілі, і рыбакі легальна перагароджваюць імі каналы, а танныя сеткі часта губляюць або забываюць у вадзе.

У кінутыя снасці, якія бескантрольна плаваюць, трапляе і гіне не толькі рыба, але і вадаплаўныя птушкі, уключаючы чырванакніжных.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю