Top.Mail.Ru

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені—лютым выраслі на 7,2%

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — лютым 2026 года склалі 107,2% да ўзроўню студзеня — лютага 2025-га. Аб гэтым паведамляе БелТА.


У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,9%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 23,2%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,9%.

Грашовыя даходы прадстаўлены за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю