Top.Mail.Ru

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-ліпені выраслі на 8,1%

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — ліпені 2026 года выраслі на 8,1% да ўзроўню студзеня — ліпеня 2025 года. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.



У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 66,6%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 22,1%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 6,7%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,6%.

Грашовыя даходы прадстаўлены за вылікам падаткаў, збораў і узносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю