Top.Mail.Ru

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені—кастрычніку выраслі на 10 %

У Беларусі за студзень—кастрычнік 2025 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг склала 8,4 %, рэнтабельнасць продажаў — 6,9 %. Такія звесткі прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт, паведаміла БелТА.


Дэбіторская запазычанасць на 1 лістапада 2025 года склала Br99,1 млрд, у тым ліку пратэрмінаваная — Br11,3 млрд, або 11,5 % ад агульнага аб’ёму дэбіторскай запазычанасці.

Крэдыторская запазычанасць на 1 лістапада 2025 года склала Br117 млрд, у тым ліку пратэрмінаваная — Br12,5 млрд, або 10,7 % ад агульнага аб’ёму крэдыторскай запазычанасці.

Звесткі прадстаўлены без банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, страхавых арганізацый, бюджэтных арганізацый, арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці з сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год менш за 50 чалавек (за выключэннем арганізацый, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі холдынгаў).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю