Top.Mail.Ru

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені-чэрвені выраслі на 10,2 %

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Рэспублікі Беларусь у студзені-чэрвені 2025 года склалі 110,2 % да ўзроўню студзеня-чэрвеня 2024 года. Пра гэта паведамілі ў Белстаце.



У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 66,1 %, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 22,2 %, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць прыбытак, — 7,3 %, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,4 %.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы прадстаўлены за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю