Top.Mail.Ru

Рэальныя даходы насельніцтва Беларусі за пяць гадоў выраслі больш чым на 23 %

Рэальныя даходы насельніцтва Беларусі за пяць гадоў выраслі больш чым на 23 %. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны».

Пры распрацоўцы праграмы на 2026—2030 гады мы паглядзелі, а як жа ўсё ж такі развівалася наша краіна за папярэдняе пяцігоддзе, наколькі мы выканалі тыя задачы, якія прапісвалі ў пяцігадовай праграме 2021—2025 гадоў. Трэба адзначыць перш за ўсё істотныя якасныя змены і выкананне нашых абавязацельстваў. У першую чаргу гэта датычыцца камфортнага жыцця нашага насельніцтва. Рэальныя даходы выраслі больш чым на 23 %, і гэта сапраўды вельмі важны фактар», — сказаў Юрый Чабатар.

Нягледзячы на тое, што арэнднае жыллё — гэта прыярытэт на наступную пяцігодку, у бягучай таксама дасягнуты важкія вынікі. Што датычыцца ў цэлым будаўніцтва жылля, за пяцігодку пабудавана 21,7 млн кв. м. «Па квадратных метрах на аднаго чалавека мы будзем адны з першых на прасторы СНД», — адзначыў міністр.

Вялікая ўвага надавалася ахове здароўя, адукацыі. «За чатыры гады мы рэканструявалі і ўвялі ў строй больш чым 75 карпусоў бальніц, пабудавалі і ўвялі ў строй звыш 20 паліклінік. Рэканструявалі або пабудавалі 55 садкоў і 66 школ. І гэта ўсё для таго, каб наша насельніцтва сапраўды адчула камфорт пражывання ў любым пункце нашай краіны не горш, чым у сталіцы», — падкрэсліў кіраўнік Мінэканомікі.

«У плане інвестыцыйнай палітыкі мы завяршылі многія найважнейшыя для краіны камерцыйныя праекты, у ліку якіх — Беларуская АЭС, шэраг новых заводаў, БНБК. Атрымліваем істотны эфект ад таго, што працягваем развіваць сваё ўласнае легкавое аўтамабілебудаванне, вырашаюцца пытанні лакалізацыі. У цэлым за пяцігодку мы рэалізавалі больш за 700 праектаў», — сказаў на заканчэнне Юрый Чабатар.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю