Рэальныя наяўныя грашовыя даходы жыхароў Мінска ў мінулым годзе склалі 108,6 % да ўзроўню 2024 года, паведамляе «Минск-Новости».
Размова ідзе аб суме, якая застаецца ў грамадзян пасля выплаты ўсіх абавязковых плацяжоў (падаткаў, збораў і ўзносаў), без уплыву інфляцыі. Такім чынам, з папраўкай на рост цэн пакупніцкая здольнасць мінчан за год павялічылася на 8,6 %.
Галоўнай крыніцай даходу ў жыхароў сталіцы застаецца аплата працы (69,9 % усіх грашовых паступленняў), следам за ёй у агульным аб’ёме грашовых даходаў ідуць трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі і стыпендыі) — 16,7 %, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці — 7,5 %, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,9 %.