Top.Mail.Ru

Развіццё кааперацыйных сувязяў абмеркавалі ў Мінску прадстаўнікі ваенпрама Беларусі і Расіі

Гарманізацыю заканадаўства і развіццё кааперацыі паміж Беларуссю і Расіяй у сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва (ВТС) абмеркавалі ў Мінску, паведаміла БелТА.


У Мінску прайшло XXV пасяджэнне беларуска-расійскай міжурадавай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. На ім прысутнічалі прадстаўнікі ваенна-прамысловага комплексу дзвюх дзяржаў. 

«Сёння перш за ўсё абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з гарманізацыяй нарматыўна-прававой базы па пытаннях ВТС паміж нашымі краінамі. Варта адзначыць, што ў дадзеным пытанні мы дасягнулі сур’ёзных поспехаў і планава рухаемся да вырашэння тых пытанняў, якія б спрыялі спрашчэнню працэдур для нашых прадпрыемстваў. У самы бліжэйшы час будзе падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у дагавор 2009-га года аб ВТС паміж нашымі краінамі. Нагадаю, што літаральна нядаўна была падпісана праграма па тэхналагічных працэсах», — сказаў па выніках пасяджэння Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі (ДВПК) Дзмітрый Пантус.



Ён дадаў, што на мерапрыемстве таксама быў разгледжаны блок пытанняў аб кааперацыйных сувязях у абаронна-прамысловым комплексе (АПК) паміж дзвюма краінамі. «Па ўсіх пытаннях знойдзеныя рашэнні, якія будуць спрыяць перш за ўсё развіццю нашых узаемаадносінаў. За апошнія гады, на мой погляд, прамкааперацыя ў сферы АПК паміж нашымі краінамі дасягнула максімальнага ўзроўню. Можна таксама сказаць, што фактычна сфарміравана адзіная абаронная прастора Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Яна павышае абараназдольнасць Саюзнай дзяржавы», — падкрэсліў старшыня ДВПК. 

Паводле яго слоў, за апошнія гады сур’ёзна змяніўся алгарытм работы ў сферы АПК. «Тут мы ад пытанняў прамых паставак перайшлі да пытанняў прамысловай кааперацыі. Велізарная колькасць дэталяў, вузлоў, камплектуючых, якія вырабляюцца ў Беларусі, з’яўляюцца асноўнай часткай вырабаў, якія вырабляюцца ў Расіі і наадварот. Мы вельмі сур’ёзна прасунуліся ў сферы авіябудавання. Сёння Беларусь дастаткова вялікі аб’ём вырабаў і вузлоў пастаўляе ў гэтым кірунку. На слыху праект „Асвей“ і цэлы шэраг іншых», — адзначыў Дзмітрый Пантус.

А як на ВТС Беларусі і Расіі паўплывалі санкцыі? «У рэжыме санкцый нашы краіны жывуць ужо даволі доўгі перыяд. Вядома ж, на пачатковым этапе нам было ў нейкіх момантах складана, але санкцыі дазволілі больш паглыблена заняцца пытаннямі імпартазамяшчэння. Гэта адзін з важных складнікаў, асабліва, у абароннай сферы. Санкцыі далі дадатковы імпульс для развіцця тых кірункаў, якія ў Расіі і ў Беларусі былі не такія развітыя», — падкрэсліў старшыня ДВПК.

Дырэктар Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расіі Дзмітрый Шугаеў дадаў, што ўзаемадзеянне ў сферы АПК паміж дзвюма дзяржавамі будуецца на ўзаемнай павазе. «Гэта дае ўпэўненасць у тым, што мы рухаемся ў правільным напрамку, і ўсе задачы, якія ставяць кіраўнікі нашых дзяржаў, мы выконваем у поўным аб’ёме», — рэзюмаваў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю