Top.Mail.Ru
303

Разумны знак STOP укаранілі на трасе М10 у Гомельскай вобласці

Новаўвядзенне ўкаранілі на трасе М10 у Гомельскай вобласці ў дапамогу кіроўцам, паведамілі БелТА ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.


Інавацыйная сістэма прыменена на скрыжаванні М10 і дарогі Р124. «Гэта не проста знак STOP, а цэлы разумны комплекс, які кантралюе абстаноўку на галоўнай дарозе. Тэхналогіі накіраваны на зніжэнне рызык пры выездзе з другараднай. Бываюць выпадкі, калі вадзіцелі не заўважаюць аўто на галоўнай дарозе, якое хутка набліжаецца, хоць менш за хвіліну таму глядзелі ў тым напрамку», — растлумачылі ў ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

З дапамогай датчыкаў сістэма адчувае набліжэнне аўто на галоўнай дарозе. Калі едзе машына, знак загараецца яркім белым маячком, а на інфармацыйным табло з’яўляюцца надпісы «Увага. Спыніся. Саступі дарогу». Як толькі небяспека мінула, маячок згасае. Гэта азначае, што можна спакойна праязджаць гэты ўчастак дарогі, не губляючы пільнасці і не змяншаючы ўважлівасць у далейшым.

Яшчэ адна з добрых якасцяў канструкцыі — работа ад сонечных панэляў.

«Укараненне такіх знакаў дасць магчымасць знізіць колькасць ДТЗ і зрабіць дарогі больш бяспечнымі для ўсіх удзельнікаў руху», — падкрэслілі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю