Top.Mail.Ru

Разбег тэмператур ад мінус 15 °С да плюс 3 °С

На студзеньскіх «арэлях»

Апошні тыдзень студзеня адзначыцца тэмпературнымі «арэлямі», паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак надвор’е прадоўжаць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая паступае з поўдня. Чакаецца перавага хмарнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, часам мокры, а таксама дождж), па паўночна-ўсходняй палове чакаецца моцны снег. 

У многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі прагназуюцца туман і наліпанне мокрага снегу. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы слабы. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–2 °С, па паўднёвым захадзе — ад мінус 1 °С да плюс 2 °С. Днём чакаецца ад мінус 4 °С да плюс 2 °С.

У сераду на большай частцы краіны захаваецца ўплыў маларухомых франтальных раздзелаў і цёплых паветраных мас. Воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, часам мокры, а таксама дождж), месцамі па поўначы чакаецца моцны мокры снег. У асобных раёнах прагназуюцца туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 6 °С да плюс 1 °С, ноччу па паўночным усходзеда мінус 8 °С, днём у паўднёвых раёнах 2–3 °С з плюсам.

У чацвер надвор’е будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія страчваюць актыўнасць, пры гэтым з поўначы Еўропы чакаецца паступленне халодных паветраных мас. Воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, часам мокры. У паўднёвых раёнах месцамі чакаецца слабы туман і галалёд. Днём у асобных раёнах па паўночным усходзе слабая мяцеліца. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад нуля па поўдні да мінус 13 °С па паўночным захадзе краіны, ноччу месцамі па Віцебскай вобласці паветра астудзіцца да мінус 15 °С.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю