Без навукі няма развіцця. Гэты тэзіс Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў пры прызначэнні новых намеснікаў старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе БелТА.
«Гаварыць аб навуцы не стану, вельмі шмат сказана. Без навукі няма развіцця. Што да нашай навукі, я не скажу, што мы тут загніваем з пункту гледжання навукі. Але тое, што дае нам навука, асабліва для прыкладных напрамкаў, гэта вельмі недастаткова. Вы гэта цудоўна ведаеце, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Тое, што нам трэба страсянуць Акадэмію навук, — гэта факт. Я таксама пра гэта казаў. Для гэтага туды і накіраваны чалавек адносна малады, дзейны, які разумее, што ад яго патрабуецца (гаворка пра старшыню Прэзідыума НАН Уладзіміра Караніка. — Заўв. БелТА)».
«Але адзін у полі не воін. Яму была пастаўлена задача знайсці такіх, як вы, — маладых, але дасведчаных, на якіх можна абаперціся. Разам і наперад!» — даваў наказ Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамлялася БелТА, Віталь Залескі прызначаны першым намеснікам старшыні Прэзідыума Акадэміі навук. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе дырэктара Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі.
Намеснікам старшыні Прэзідыума прызначаны Аляксей Труханаў. Раней ён займаў пасаду акадэміка-сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі.