Top.Mail.Ru

Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў абмеркавалі ў Мінску

Міжнародная галіновая навукова-практычная канферэнцыя «Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў: перспектывы і дасягненні» адбылася сёння ў Мінскім міжнародным выставачны цэнтры ў рамках выставы «Мая Беларусь». Падчас мерапрыемства, прымеркаванага да Дня беларускай навукі, былі абмеркаваны спосабы адаптацыі да змен климату, развіццё галіновых інфармацыйных тэхналогій, актуальныя пытанні навуковай працы ў прыродаахоўных арганізацыях. Значная ўвага была ўдзелена прыцягненню моладзі да даследчай дзейнасці ў экалагічным напрамку.


Навуковыя дасягненні Беларусі — гэта не толькі багатая спадчына, але і залог будучыні, які дазваляе краіне паспяхова развівацца ва ўмовах глабальных выклікаў. 

Традыцыйна ў рамках святкавання Дня беларускай навукі ў сістэме Мінпрыроды праводзяцца розныя мерапрыемствы: канферэнцыі, выставы, лекцыі, круглыя сталы, на якіх абмяркоўваюцца апошнія дасягненні і перспектывы навуковых даследаванняў у розных галінах.

Так, у ходзе мерапрыемства разглядаліся такія тэмы, які экалагічная бяспека, развіццё мінеральна-сыравіннай базы, змены клімату, экалагічная адукацыя, падрыхтоўка кадраў для прыродаахоўнага сектара, папулярызацыя навукова-даследчай і экалагічнай дзейнасці сярод маладога пакалення.

— Даследуючы складаныя ўзаемасувязі ў экасістэмах, раскрываючы таямніцы прыродных багаццяў і папярэджваючы экалагічныя пагрозы сучаснасці, нашы навукоўцы штодня на перадавой. Іх навуковыя працы і праекты натхняюць шырокую грамадскасць на клопат аб прыродных рэсурсах. Мы вучымся жыць у гармоніі з прыродай, выкарыстоўваючы рэсурсы з розумам і клопатам, — падкрэсліў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк.

Дарэчы, у рамках канферэнцыі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых навуковых супрацоўнікаў арганізацый Мінпрыроды за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя.

— Мы аддаём даніну павагі навуковым супрацоўнікам, якія сваёй працай адкрываюць новыя гарызонты і дамагаюцца ўнікальных вынікаў. Кожны апублікаваны артыкул, кожнае даследаванне і эксперымент адлюстроўваюць упартасць і адданасць справе. Кожны крок наперад — вынік працы нашых навукоўцаў, — адзначыў кіраўнік прыродаахоўнага ведамства. — Ваша адданасць сваёй справе натхняе не толькі цяперашняе, але і будучыя пакаленні. Важна падтрымліваць дыялог паміж імі, перадаваць веды і вопыт моладзі — будучыні нашай краіны!

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю