У Віцебску ратавальнікі дапамаглі сабаку, лапа якога захрасла ў спружынах батута. Аб гэтым паведамілі ў Віцебскім абласным УМНС.
Здарэнне адбылося на вуліцы 2-я Гарадоцкая. Гаспадары сабакі патэлефанавалі на лінію 112 і паведамілі, што іх сабака мае патрэбу ў дапамозе. Лапа чацвераногага гадаванца захрасла ў спружынах дзіцячага батута.
Ратавальнікі вызвалілі жывёлу. Аматар вясёлых гульняў на батуце не пацярпеў.