Чакаюцца навальніцы, ліўні і град.
Паводле звестак Белгідрамета, сёння на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах — моцныя ліўні і град. Пры навальніцах месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.
У сувязі з гэтым у выратавальным ведамстве папярэдзілі аб фактарах небяспекі. Пры названых неспрыяльных гідраметэаралагічных з’явах магчымы пашкоджанне або абрыў ліній сувязі і электраперадачы, парушэнне электразабеспячэння, пашкоджанне (абвальванне) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.
- На дарогах не выключаецца зніжэнне бачнасці, цяжкасць руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення ДТЗ. Таксама ў ліку рызык — пашкоджанне сельскагаспадарчых угоддзяў, транспартных сродкаў, пабудоў, камунікацый, падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння.