Падраздзяленні МНС ліквідавалі пажар у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МНС.
Сёння ў 4.34 ад сістэмы перадачы паведамленняў аб пажары «Маланка» паступіла інфармацыя аб задымленні ў галоўным корпусе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, убачылі, што з акна корпуса ВНУ на першым паверсе ідзе дым. Увайшоўшы ў будынак, ратавальнікі ўстанавілі, што загаранне адбылося ў тамбуры. Работнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар, ніхто не пацярпеў. На месцы здарэння працавалі чатыры адзінкі тэхнікі МНС. Агнём у тамбуры пашкоджана аздабленне сцен і электравеласіпед, знішчаная столь.
Прычынай узнікнення пажару магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электравеласіпеда).