Top.Mail.Ru
193

Ратавальнікі дапамагалі ў ліквідацыі наступстваў непагадзі ў Гродзенскай і Мінскай абласцях

Ратавальнікі аказвалі дапамогу ў ліквідацыі наступстваў непагадзі ў Гродзенскай і Мінскай абласцях, паведамілі ў МНС.


У выніку ўзмацнення ветру на тэрыторыі гэтых рэгіёнаў зафіксаваны выпадкі падзення дрэў.

У Гродзенскай вобласці падраздзяленні МНС здзейснілі 8 выездаў на ўборку паваленых дрэў: у Астравецкім, Гродзенскім, Дзятлаўскім, Іўеўскім, Зэльвенскім, Навагрудскім раёнах і ў Гродне. Пацярпелых няма.

У Мінскай вобласці работнікі МНС праводзілі работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў у Салігорскім, Пухавіцкім і Бярэзінскім раёнах.

Скрыншот відэа МНС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю