Top.Mail.Ru
93

«Ратавала сям’ю»: у Мінску дзяўчынка аддала ашуканцам 90 тыс. бел. руб.

У Мінску падлетак па ўказцы махляроў «задэкларавала» 90 тыс. бел. руб. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.


Мінчанка паведаміла ў міліцыю, што яе 14-гадовая дачка стала ахвярай махляроў. Падлетак кантактавала з новым знаёмым у месенджары і адправіла яму геалакацыю. Пазней ёй паступіла відэа ад невядомага ў камуфляжы і масцы, ён пагражаў дзіцяці, што па яе каардынатах прыляцяць ваенныя дроны, а саму дзяўчынку абвінавацяць у дапамозе тэрарызму. На сувязь выйшаў таксама лжэследчы, які пагражаў пасадзіць яе маці ў турму. Каб выратаваць сям’ю, школьніца пагадзілася ўзяць 90 тыс. бел. руб. бацькоўскіх зберажэнняў і перадаць «для дэкларавання». 

Следчымі распачата крымінальная справа, ўстанаўліваюцца ўдзельнікі злачыннай схемы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю