Top.Mail.Ru

«Расстроілі ўсю Беларусь». Лукашэнка з гумарам нагадаў кіраўніку Татарстана пра крыўдзіцеляў мінскіх «зуброў»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустамам Мініханавым з доляй гумару нагадаў аб серыі чвэрцьфінальных гульняў гэтага сезона ў Кубку Гагарына, дзе каманда з Казані «Ак Барс» выйграла ў «Дынама-Мінск» з агульным лікам 4:0, перадае БелТА.



«Не вельмі добрыя рэчы вы часам робіце. Узялі ў мінскага „Дынама“ выйгралі. Аж 4:0. Расстроілі ўсю Беларусь», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Незнарок», — адказаў Рустам Мініханаў.

«Тым не менш гэта для нас быў добры ўрок», — заўважыў Прэзідэнт Беларусі.

У сваю чаргу кіраўнік Татарстана заўважыў, што ў выніку каманда «Ак Барс» не змагла заваяваць Кубак Гагарына.

«Не, ну ў фінале гулялі дастойна, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Я бачу недаацэнку пэўную. За крок былі ад перамогі. Але секунды... Гэта хакей, гэта гульня».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю