Top.Mail.Ru
209

Распаўсюджвальніка насваю з 8 кг «тавару» затрымалі на Міншчыне

Супрацоўнікі наркакантролю затрымалі сталічнага жыхара — распаўсюджвальніка насваю, пра гэта паведамляе Sputnik са спасылкай на словы намесніка начальніка УНіСГЛ УУС Мінскай вобласці Дзяніса Аскальдавіча.


Пры 30-гадовым затрыманым было знойдзена і канфіскавана восем кілаграм некурыльнага тытунёвага вырабу насвай. Рэчыва прызначалася для далейшай рэалізацыі.

Фігуранту пагражае буйны штраф з канфіскацыяй выручкі ці адміністратыўны арышт.

У МУС нагадалі аб тым, што ў Беларусі забаронены вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, вырабленых з тытуню і шчолачнага кампанента.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю