Top.Mail.Ru
187

Раскамнагляд прыгразіў поўнай блакіроўкай WhatsApp у Расіі

У Раскамнаглядзе заявілі, што могуць гэта зрабіць не часткова, а цалкам — у выпадку, калі ён не выканае патрабаванні расійскага заканадаўства.

 Ведамства падкрэсліла: абмежаванні ўводзяцца паэтапна, каб карыстальнікі паспелі перайсці на альтэрнатыўныя сэрвісы, перадае SmartPress са спасылкай на выданне «РБК».

Паводле версіі Раскамнагляду, платформа не рэагуе на запыты, накіраваныя на спыненне злачынстваў. У службе сцвярджаюць, што WhatsApp выкарыстоўваецца для арганізацыі тэрактаў, вярбоўкі выканаўцаў, а таксама для ашуканскіх схем і іншых злачынстваў супраць грамадзян.

Першыя збоі

Першыя збоі пачалі фіксаваць яшчэ ў жніўні, калі карыстальнікі паскардзіліся на пагаршэнне якасці званкоў. У кастрычніку Раскамнагляд паведаміў аб частковым абмежаванні сэрвісу"для процідзеяння злачынцам".

28 лістапада ў Расеі зноў зафіксавалі масавыя складанасці з працай мэсэнджара: паведамленні адпраўляліся з затрымкамі, праблемы закранулі перадачу фота, відэа і аўдыё. Больш за ўсё скаргаў паступіла з Масквы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю