Расійскі рубель падаражэў, долар і юань патаннелі на таргах 1 верасня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе БелТА.
Долар патаннеў на Br0,0017 — яго курс склаў Br2,9714 за $1.
Курс юаня стаў ніжэйшы на Br0,0002 і склаў Br4,1618 за 10 юаняў.
Курс расійскага рубля павысіўся на Br0,0005 і склаў Br3,6938 за 100 расійскіх рублёў.